Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы заклікаў не спяшацца з закрыццём чарговых КПП на мяжы з Беларуссю

29.08.2023 13:08
28 жніўня, міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што яе ведамства прапануе ўраду закрыць пункты «Райгардас» і «Лаварышкес», скараціўшы такім чынам колькасць дзейных памежных пераходаў з Беларуссю з шасці да двух.
Прэзідэнт Літвы Гітанас НаўседаФота: PAP/Valdemar Doveiko

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў не спяшацца з закрыццём чарговых двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Паводле літоўскага лідара, наступствы такіх крокаў трэба старанна ацэньваць, а не ператвараць закрыццё КПП у спорт, піша партла reform.by.

«Я думаю, што з гэтага не варта рабіць своеасаблівы спорт – мы павінны вельмі дакладна ацэньваць індывідуальны выпадак, ацэньваць кожны выпадак паасобку і ацэньваць магчымыя страты і нязручнасці, у тым ліку для нашых грамадзян, і толькі пасля ацэнкі ўсіх аспектаў рабіць высновы, прымаць рашэнне, як і зрабілі ў выпадку з «Шумскасам» і «Цвярачуком», – сказаў Гітанас Наўседа, наведваючы Варэнскі раён і аб'екты памежнай службы.

28 жніўня, міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што яе ведамства прапануе ўраду закрыць пункты «Райгардас» і «Лаварышкес», скараціўшы такім чынам колькасць дзейных памежных пераходаў з Беларуссю з шасці да двух. Прэмʼер-міністр краіны Інгрыда Шыманітэ не падтрымала гэтую прапанову.

эж

 

Кіраўнікі МУС Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі: Мы патрабуем, каб «Група Вагнера» неадкладна пакінула Беларусь

28.08.2023 14:20
Згаданыя патрабаванні ў лісце ў адрас уладаў у Мінску накіравалі кіраўнікі міністэрстваў унутраных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Беларускія памежнікі закідалі польскіх калегаў камянямі

28.08.2023 18:02
З пачатку года на польска-беларускай мяжы зафіксавана больш за 20,5 тысячы спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.